У панядзелак 10 ліпеня ў Доме футбола прайшло лёсаванне 1/8 фіналу Кубка Беларусi. Згодна з вынікам гродзенскі «Нёман» згуляе з ФК «Мінск». Матч пройдзе ў Гродне 22 або 23 ліпеня.

Нагадаем, у 1/16 Кубка Беларусі каманда Ігара Кавалевіча лёгка прайшла гомельскі СДзЮШАР-10. У тым матчы гродзенцы забілі суперніку сем безадказных галоў. Але з наступнай стадыі Кубка, дзе жоўта-зялёныя сустрэнуцца з «Мінскам», будзе гуляць ужо больш складаней.

У гэтым сезоне «Нёман» i «Мiнск» сустракаліся ў рамках чэмпіянату ў Вышэйшай лізе. Тады гродзенцы абыгралi сталічную каманду з лікам 3:1.