У панядзелак 10 ліпеня ў Доме футбола прайшло лёсаванне 1/8 фіналу Кубка Беларусi. Згодна з вынікам гродзенскі “Нёман” згуляе з ФК “Мінск”. Матч пройдзе ў Гродне 22 або 23 ліпеня.
Нагадаем, у 1/16 Кубка Беларусі каманда Ігара Кавалевіча лёгка прайшла гомельскі СДзЮШАР-10. У тым матчы гродзенцы забілі суперніку сем безадказных галоў. Але з наступнай стадыі Кубка, дзе жоўта-зялёныя сустрэнуцца з “Мінскам”, будзе гуляць ужо больш складаней.
У гэтым сезоне “Нёман” i “Мiнск” сустракаліся ў рамках чэмпіянату ў Вышэйшай лізе. Тады гродзенцы абыгралi сталічную каманду з лікам 3:1.


