Артысты абласной філармоніі ў чацвер 6 ліпеня незвычайна запрасілі гараджан і гасцей горада на святкаванне Купалля, якое пройдзе 7 ліпеня на базе адпачынку “Прывал”. На пешаходнай вуліцы Савецкай музыкі зладзілi міні-канцэрт на балконе, а танцоры запрашалi гледачоў i мiнакоў у карагоды.
Купалле на базе адпачынку “Прывал” будуць адзначаць 7 ліпеня з 18.00 да 22.00. У праграме канцэрт, квэст-гульня “Папараць кветка”, майстар-клас па народных танцах, гульні, варажба, пляценне вянкоў і скокі праз вогнішча.











