Актывісты групы Вконтакте «Новый Гродно» пачынаюць чарговую ўстаноўку незвычайных дарожных знакаў у цэнтры горада. Замест старых 12 таблiчак паставяць 26 новых.
Першыя партыя знакаў пратрымалася нядоўга: іх сталі красці ў першыя ж дні. Менавіта таму цяпер актывісты ўсталёўваюць іх у больш людных месцах, дзе ёсць камеры.
«Мы падрыхтавалі для горада 26 таблічак, якія размяшчаем у самых папулярных месцах горада, — распавядае актывістка групы Наталля Брожак. — Робім гэта, каб гараджане і турысты маглі сабе падняць настрой».
Адна з таблічак паказвае, што тут граюць вулічныя музыкі - гэта адказ на тое, што сёлета ў горадзе сталі часцей праводзіць музычныя вечары на цэнтральных вуліцах. Таксама ёсць знакі пра кармленне галубоў, месца для сэлфi, пакупку кветак і іншыя.
На размяшчэнне сваіх таблічак актывісты атрымалі афіцыйны дазвол. Цяпер, калі яны знікнуць, можна будзе звяртацца ў міліцыю.
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…