Гродзенскі «Нёман» паспяхова стартаваў у Кубку Беларусі. Каманда Ігара Кавалевіча ў сераду 5 ліпеня ў Гомелі забіла 7 безадказных мячоў мясцоваму СДзЮШАР-8 і першай сярод усіх удзельнікаў праходзіць у 1/8 стадыю Кубка.
Матч на поўдні Беларусі прайшоў цалкам пад дыктоўку гродзенскай каманды. Супраць маладой дружыны з Гомеля Кавалевіч выставіў у асноўным тых гульцоў, якія менш за ўсё часу правялі ў першым крузе чэмпіянату:
Курганскі, Яблонскі, Хвалько, Бяценя, Анюкевіч, Клімовіч, Бомбель, Журневіч, Яроцкі, Хлебасолаў, Кавалёнак.
СДзЮШАР-8: «Нёман» — 0:7
Галы: 0:1 — А.Бомбель (33), 0:2 — М.Яблонскi (40, пас — В.Журневiч), 0:3 — В.Журневiч (50), 0:4 — Д.Хлебасолаў (67, пас — Я.Яроцкi), 0:5 — Д.Кавалёнак (69), 0:6 — Д.Хлебасолаў (76), 0:7- В.Журневiч (85)
Хто стане супернікам «Нёмана» у 1/8 стадыі Кубка стане вядома пасля лёсавання.