Здароўе і спорт

У Гродне стартаваў чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы

Больш за 500 спартсменаў з розных гарадоў Беларусі з’ехаліся ў Гродна, каб прыняць удзел у самым галоўным старце ўнутранага лёгкаатлетычнага календара. Менавіта чэмпіянат у Гродне, які праходзіць з 4 па 6 ліпеня на ЦСК «Нёман», з’яўляецца апошняй рэпетыцыяй для спартсменаў перад чэмпіянатам свету ў Лондане.

«Мы рады зноў прыехаць у Гродна, дзе ёсць адзін з лепшых у краіне лёгкаатлетычных комплексаў, — распавядае старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскi. — У Гродне шмат лакальных атлетаў, якія радуюць нас не толькі ўнутры краіны, але і за яе межамі. Cёлета тварам чэмпіянату краіны стаў гродзенец Іван Ціхан, які ўсім паказаў, хто такія беларусы. Даказаў, што мы моцныя і не зламаліся ад ціску, якi на нас аказвалі. I варта адзначыць што гэта і заслуга гродзенскага комплексу, які рыхтаваў нашага чэмпіёна. Менавіта таму мы і прыязджаем сюды ў чарговы раз праводзіць чэмпіянат краіны. Хутка будзе новы і сучасны комплекс у Мінску. Але пакуль арганізатараў і спартсменаў задавальняе ўсё ў Гродне.

Азнаёміцца з раскладам, а таксама сачыць за ходам чэмпіянату ў Гродне, можна на сайце Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Падзяліцца
Меткі: спортфота

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025