Пяты міжнародны open-air фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі «КИНЕМО» прыедзе ў Гродна ўжо на гэтым тыдні — 7−9 ліпеня. Hrodna.life разыгрывае сярод чытачоў тры білеты на любы выбраны вамі дзень. Трэба толькі правільна адказаць на пытанне, якое датычыць адной са стужак сёлетняга фестывалю, і мець трошкі шанцавання.
У праграме КИНЕМО-2017 сярод іншых фільмаў будзе паказаная польская стужка «Людзі без заўтра» («Ludzie bez jutra»). Яе знялі ў 1919 годзе, яна тады выклікала сапраўдны скандал і выйшла на экраны толькі праз два гады — у 1921 годзе. А потым яна наогул знікла. Яе знайшлі польскія даследчыкі кіно ў Bundesarchiv у Нямеччыне ўжо ў 21 стагоддзі.
[irp posts="25 437″ name="Польскія і беларускія музыкі агучаць нямое кіно на фестывалі КИНЕМО" ў Гродне"]
А цяпер конкурснае пытанне: у якім дакладна годзе знайшлі стужку «Людзі без заўтра» («Ludzie bez jutra»), якая лічылася зніклай?
Свае варыянты адказу на гэта пытанне пакідайце ў каментарыях да конкурснай публікацыі ў FB.
Білеты атрымаюць тыя, хто напішуць правільны адказ. Калі правільных адказаў будзе больш чым білетаў, пераможцы будуць вызначаныя генератарам выпадковых лічбаў. Калі правільных адказаў не будзе, білеты атрымаюць тыя, хто будзе найбліжэй правільнага адказу.