Здароўе і спорт

Хакейны «Нёман» выйшаў з адпачынку і пачаў трэніроўкі

Чэмпіён Беларусі выйшаў з адпачынку 1 ліпеня. Да новага сезону разам з гродзенскай камандай пачалi падрыхтоўку 32 хакеісты. Першы тыдзень спартсмены правядуць трэніроўкі на зямлі, а з 7 ліпеня выйдуць на лёд.

Спic хакеістаў, якія прыступілі да трэніровак з асноўнай камандай

Брамнiкi:
Максім Саманькоў, Віталь Трус.

Абаронцы:
Аляксей Бадун, Сяргей Дарафееў, Аляксандр Еронаў («Гомель»), Мікіта Крыскін («Гомель»), Андрэй Коршунаў, Віталь Марчанка, Філіп Метлюк, Міхаіл Хараманда («Гомель»).

Нападаючыя:
Канстанцін Багданоўскі, Павел Баярчук, Аляксандр Жыдкіх, Глеб Кліменка, Вячаслаў Лісічкін, Аляксандр Маляўка, Сяргей Маляўка, Гжэгаж Пасют, Мікіта Рэмезаў, Ягор Сцяпанаў, Міхаіл Стэфановіч, Арцём Ляўша («Шахцёр»).

Да трэніровак з камандай прыступілi і маладыя гульцы ў статусе прагляду, якія могуць трапіць у асноўны склад:

Вячаслаў Грэцкі і Ігар Варывончык («Дынама-Маладзечна»), Андрэй Шыкуць і Артур Савіных («Ліда»), Сяргей Рамановiч, Ілля Качко і Аляксандр Паліцынскі («Нёман-2»), Уладзіслаў Ануфрыенка (U-20), Дзяніс Бортнік (U-17).

Таксама чакаецца, што на прагляд у Гродна прыедзе яшчэ шэраг хакеістаў.

Пасля заканчэння сезону «Нёман» страціў частку асноўных гульцоў: Яне Лакканен, Кірыл Брыкун, Яраслаў Габачэнка, Яўген Дадонаў, Ілля Казнадзей і Сяргей Маркоўскі.

Ужо 20 і 23 ліпеня ў Мінску каманда Сяргея Пушкова правядзе першыя таварыскія матчы сёлетняга міжсезоння. Гродзенцы памераюцца сіламі з расійскім ХК «Югра».

З 27 па 29 лiпеня «Нёман» у Гродне прыме ўдзел у штогадовым традыцыйным турніры памяці Аляксандра Дубко.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024