«Многія думаюць, што мы выдаем візы, але гэта не так». У Гродне прайшоў фестываль «Самаход»

Урокі польскай, займальныя гісторыі падарожнікаў, а таксама шмат карыснай інфармацыі аб візах, адукацыйных праграмах за мяжой і не толькі можна было пачуць цягам пяці гадзін фестывалю «Самаход», што прайшоў у Гродне 1 ліпеня.


«Мы стараемся запрашаць цікавых лектараў, супрацоўнічаць з рознымі парталамі і актывістамі,» — кажуць арганізатары. У гэтыя ж выходныя фестываль перамесціцца ў Свіслач, потым у Зэльву. Там ён будзе доўжыцца па тры гадзіны ў кожным горадзе.

Рух «У Беларусь і Еўропу без візы» праводзіць не толькі гэты фестываль. Адзін з апошніх праектаў прапануе напісаць ліст міністру замежных спраў Беларусі з пытаннем, калі беларусы будуць плаціць за візу ў Еўрасаюз па 35 еўра замест цяперашніх 60. Таксама валанцёры бязвізавага руху ўдзельнічаюць у абмеркаваннях пытанняў турызму для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, публікуюць у медыя матэрыялы аб падарожжах, натхняюць людзей распавесці свае візавыя гісторыі, дзяліцца лайфхакі атрымання віз і эканомных перасоўванняў.

Удзел у ініцыятыве «У Беларусь і ў Еўропу без візы» дае магчымасць новых знаёмстваў з захопленымі падарожжамі людзьмі. «Палова валанцёраў - гэта мае блізкія знаёмыя і сябры, фестываль дае шмат цікавых кантактаў», — распавядае Вольга, адна з валанцёрак фестывалю. Для яе ўдзел у «бязвізавым» руху стаў і формай арганізацыі вольнага часу, і магчымасцю самаадукацыі, і спосабам лепш пазнаваць свет.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024