Адкрыты тэхнічны калодзеж на вуліцы Хімікаў вось ужо некалькі дзён прадстаўляе небяспеку як для людзей, так і для жывёл. Але нягледзячы на гэта, гродзенцы не спяшаюцца звяртацца ў гарадскія службы і толькі выкладваюць у сацыяльныя сеткі фатаграфіі.
Адкрыты калодзеж знаходзіцца зусім побач з аўтобусным прыпынкам і побач з новай паліклінікай. Там рэгулярна ходзяць мінакі, а мясцовыя ад часу выгульваюць сваіх жывёл.
«Калодзеж даволі глыбокі, каля пяці метраў. Першы раз я яго заўважыў у чацвер, а сёння субота і ён паранейшаму адкрыты, — распавядае відавочца Валерый Кукула. - На дне калодзежа бутэлькі ды іншы хлам, таму нельга вызначыць ягонае прызначэнне і гаспадара. Але самае страшнае, што там пешаходныя сцежкі, людзі ходзяць, дзеці гуляюць, на роварах і роліках катаюцца. Яшчэ вясной паліклініка была абгароджана будаўнічым плотам. У хуткім часе платы прыбралі, тэрыторыю акультурылі і на дадзены момант ідуць унутраныя аддзелачныя работы. Але побач з новым будынкам застаўся вось такі адкрыты калодзеж, якi прадстаўляе небяспеку».
Нагадаем, у траўні на Фолюшы падчас выгула, сабака праваліўся ў адкрыты калодзеж і загінуў. Тады ратаваць жывёлу не прыехала ніводная са спецыяльных службаў. Праз суткі, калі выпадак атрымаў розгалас ў СМІ, службы засыпалі той калодзеж і і пазачынялі астатнія ў акрузе.
Варта ведаць, што пры выяўленні адкрытага калодзежа трэба неадкладна паведаміць у гарадскія службы (ЖЭС, Водаканал, CАГ,). Калі ж тыя не прадпрымаюць меры, можна смела тэлефанаваць у міліцыю і да прадстаўнікоўМНС.
Паколькі выходнымі знайсці будаўнікоў ці іншых меркаваных гаспадароў камунікацый паблізу не атрымалася, жыхары звярнуліся ў дзяжурную частку праз тэлефон 102, дзе паабяцалі перадаць інфармацыю ў патрэбную інстанцыю. Але пакуль калодзеж застаецца адкрытым. Будзьце ўважлівыя і сачыце за сваімі пітомцамі, калі гуляеце паблізу.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…