Увечары 29 чэрвеня на вуліцы Дзяржынскага і Сацыялістычная прайшла рэпетыцыя ваеннага парада да Дня незалежнасці, які адзначаецца ў Беларусі 3 ліпеня. Для гэтага з 20:30 да 23:00 тут быў перакрыты рух.
У Гродне на будучым парадзе вырашылі абмежавацца толькі пешай калонай, у якую уваходзяць салдаты тэрміновай i кантрактнай службы гродзенскага гарнізона, вайскоўцы ўнутраных войск, курсанты, МНС і аркестры.