Амерыканскія горкі адкрыюць у Гродне ў пачатку ліпеня

У парку атракцыёнаў завяршаецца мантаж амерыканскіх горак. Плануецца, што ўжо ў пачатку ліпеня яны стануць даступныя наведвальнікам.

Фуры з канструкцыяй новага атракцыёну прыбылі ў Гродна з Iталii 19 чэрвеня. Усе наступныя дні спецыялісты займаліся мантажом будучых амерыканскіх горак.

«Мы ўжо знаходзімся на завяршальнай стадыі і неўзабаве пачнем тэставаць атракцыён. Зараз падключаем электрычнае абсталяванне», — распавёў адміністратар парку атракцыёнаў Павел Кавалевіч.

Вышыня амерыканскіх горак у Гродне будзе дасягаць 11 метраў, даўжыня дарожкі - больш за 300 метраў. Атракцыён разлічаны на 20 чалавек: 5 ваганетак па 4 месцы.

Адкрыць горкі плануюць у самым пачатку ліпеня. Магчыма, гэта адбудзецца на святкаванні Дня незалежнасці. Цана на новы атракцыён будзе каля 5−6 рублёў.

Падзяліцца
Меткі: адпачынак

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025