Сотні гродзенцаў увечары 24 чэрвеня наведалі першы ў Гродне Фестываль водных ліхтарыкаў у парку Жылібера. На працягу дзвюх гадзiн пад гукі рамантычных мелодый гараджане апускалі ў Гараднічанку папяровыя ліхтарыкі са свечкамі i загадвалі жаданні.
Гасцям мерапрыемства прапанавалі на выбар некалькі відаў ліхтарыкаў, якія адрозніваюцца адзін ад аднаго сваім прызначэннем.
Згодна з даўняй усходняй традыцыяй, спуск ліхтарыкаў на ваду — гэта рытуал, захаванне якога дапаможа ажыццявіць самыя запаветныя жаданні.
«У Гродна мы прыехалі ўпершыню і нам вельмі спадабалася, што людзі сабраліся. Мы самі з Санкт-Пецярбурга і ў нас маштабны тур са 110 гарадоў сваёй краіны і 10 беларускіх. Нашаму фестывалю ўжо пяць гадоў, гэта аўтарскі праект, — распавяла арганізатар фестывалю Ганна Уласава. Яна расказала, што пасля падзеі арганізатары абавязкова чысцяць вадаём ад ліхтарыкаў.