“Самаход” – фестываль пра вандроўкі і самаадукацыю – пройдзе ў Гродне 1 ліпеня. Вас чакае цэлы дзень максімальна карысных майстар-класаў, лекцый і лайфхакаў ад падарожнікаў. Тут вы даведаецеся, як падарожнічаць амаль бясплатна, як стаць валанцёрам на іншым канцы свету, вучыцца ў замежным ВНУ па абмене і многае іншае.
Праграма фестывалю:
14:00-14:40 – Квэст па польскай мове: экспрэс-урок «Рыхтуем жыхароў Гродна да сустрэчы гасцей» ад клуба гутарковай практыкі «Свет без межаў». Усім удзельнікам памятныя налепкі і спецыяльныя прызы для пераможцаў.
14:50-15:40 – «Што змянілася на візавым полі на апошнія 2 гады?» + Прэзентацыя кампаніі «У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ».
15:50-16:40 – «Як убачыць свет дзякуючы адукацыйным і валанцёрскім праграмам». Спікер – Любоў Каспяровіч, вандроўніца, прадстаўнік праекта Adukacyja.info, удзельніца самых разнастайных валанцёрскіх і адукацыйных праектаў.
16:50-17:40 – «Прыгоды ў Інданэзіі». Анастасія Задарожная раскажа як за два тыдні аб’ехаць тры выспы, сустрэць світанак на Яве з відам на гарачы вулкан Брома, апусціць руку ў кіслотнае возера, надыхацца серай, дакрануцца да чарапахі на дне акіяна і на свае вочы ўбачыць з’яўленне блакітнага агню ў кальдэры вулкана Іджэн.
17:50-18:40 – Вікторыя Церашонак пра Азію. Малпы Камбоджы, птушкі В’етнама, кіты Шры-Ланкі: чаму кожны год у Азію – як у першы раз?
У 21:00 у бары Куба пачнецца вечарынка фестывалю «Самаход». Іграе Schmoltz.
Фестываль арганізаваны кампаніяй “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!”
Што: Фестываль мабільнасці і адкрытасці «Самаход»
Дзе: ДОМ46 вул. Лялевеля, 46
Калі: 1 ліпеня (субота), пачатак у 14:00

За навінамі фестывалю можна сачыць у сацыяльных сетках: vk.com/samohod_v_grodno


