Гродзенец Сяргей Мароз, які 1 сакавіка 2016 года адправіўся ў пешае падарожжа даўжынёй амаль 30 тысяч кіламетраў, ужо 10 месяцаў знаходзіцца ў манастыры на Салавецкіх астравах. Працягваць свой шлях Сяргей пакуль не плануе. Прычына — адсутнасць грошай.
Падарожнік перад стартам абвясціў, што плануе за чатыры гады пераадолець маршрут праз шэсць краін: Беларусь, Расію, Манголію, Казахстан, Узбекістан і Кыргызстан. Цяжкасці ў гродзенца, які служыў у вайсковым спецназе, паўсталі ўжо пасля першых 1500 км. Сяргей пачаў спасылацца на адсутнасць дапамогі і фінансавання. З-за гэтага са жніўня 2016 года ён асеў у манастыры на Салавецкіх астравах. Планавалася, што падарожнік там перачакае зіму і адправіцца далей у свой шлях, але ўсё выйшла інакш.
Магу сказаць, што праект спынены. Сумна, але гэта так. Манастыр і востраў мяне прынялі, яны далі мне малітву, прытулак і ежу. Займаюся я тым, што лепш за ўсё ўмею. Працую бясплатна, зон адказнасці вельмі шмат. Зараз я памочнік айца Нестара. Таксама адказваю за парк тэхнiкi, гарадок труднiкаў, склады і забеспячэнне", — распавёў Сяргей.
Ці гатовы застацца падарожнік у манастыры, ён яшчэ сказаць не можа, але яму там падабаецца.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…