Гродзенская пажарная вежа чакае на капітальны рамонт. Яго абгрунтоўваюць неабходнасцю «у будучым праводзіць экскурсіі з мэтай азнаямлення гасцей з гісторыяй горада, а таксама для прывядзення гістарычнай каштоўнасці да належнага стану», пішуць у тлумачальнай запісцы да праекта. Работы пройдуць у межах трансгранічнага супрацоўніцтва «Польша-Беларусь-Украіна 2014−2020» па праекту «Пажарныя вежы — цэнтры трансгранічнай спадчыны рэгіянальнай гісторыі і традыцый пажарнай справы у Беластоку, Гродне, Брэсце».
Рэкамендаваныя будаўнічыя работы прадугледжваюць
— стварэнне адсячной гарызантальнай гідраізаляцыі сцен;
— рамонт цаглянага мура сцен;
— замену унутранай драўлянай лесвіцы;
— замену драўляных вокнаў і дзвярэй па прычыне высокай ступені фізічнага
зносу.
Усе работы маюць быць праведзены без павелічэння плошчаў, з улікам горадабудаўнічага аналізу і ва ўзаемасувязі з існуючай забудовай гістарычнага цэнтра.
Паведамленне аб грамадскім абмеркаванні справаздачы аб уздзеянні капітальнага рамонта каланчы на навакольнае асяроддзе (ОВОС) размешчаны на сайце гарвыканкама.
Сход па абмеркаванню гэтай справаздачы будзе прызначаны толькі ў выпадку падачы ў гарвыканкам заявы аб неабходнасці яго правядзення. Скіраваць заяву трэба на пачтовы (230 023, пл. Леніна, 2/1, г. Гродна) ці электронны (gorisp@gorod.grodno.by) адрас гарвыканкама
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…