Дадаць навіну
Пятніца, 24 лістапада 2017, 17:13

Абуранай гаражанцы не спадабалася, што жанчына ў людным месцы загарала топлес (каментар міліцыі)

У чацвер 22 чэрвеня ў адной з гродзенскіх груп у сацыяльных сетках, гаражане бурна абмяркоўвалі тэму, як можна і як нельга загараць у горадзе. Падставай для абмеркавання паслужыла фатаграфія, выкладзеная гродзенкай, дзе было зафіксавана як адна з жанчын загарала топлес ў людным месцы.

Пасля шматлікіх каментароў, адміністрацыя групы  выдаліла запіс, бо дыскусія сышла да асабістых абразаў. А вось пытанне, ці можна загараць топлес, засталося адкрытым.

Як растлумачыў афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, пры ўсёй павазе да жадання прадстаўніц слабага полу зусім ужо дэманстратыўна загараць топлес, рабіць так ўсё ж такі не варта.

«Калі жанчына ляжыць і проста загарае пасярод паляны, удалечыні ад жылой забудовы (многія так робяць, да прыкладу, каля лесапарку Пышкі або на вуліцы Белыя Росы), і не абражае сваім выглядам іншых людзей і вядома ж дзяцей, гэта нармальна.

Калі ж знойдуцца абражаныя, яны могуць звярнуцца ў міліцыю, а супрацоўнікі праваахоўных органаў ужо ў сваю чаргу правядуць гутарку з грамадзянкай, якая загарае топлес. У крайнім выпадку міліцыянты папросяць прадстаўніцу жаночага полу апрануцца або перайсці ў іншае месца загараць.

Варта адзначыць, што ніякіх штрафаў або іншых санкцый за тое, што прадстаўніцы жаночага полу ў гарадской прасторы загаралі топлес, у нас яшчэ не было”, – распавёў Яраслаў Васілеўскі.


Падобныя выпадкі і раней здараліся ў Беларусі. У прыватнасці, у 2013 міліцыя каментавала    для “Мінскага кур’ера”, што “ні ў адным нарматыўным прававым дакуменце не сказана, што нельга загараць топлес” калі пры гэтым жанчына не здзяйсняе нічога, што можна назваць адміністратыўным парушэннем ці дробным хуліганствам.

У 2015 годзе, таксама ў Мінску, адбыліся сутычка грамадзян з АМАПам, з нагоды спробы амапаўца скласці пратакол на жанчыну за тое, што яна загарала топлес.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

0

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: