Грамадскае аб’яднанне «Розныя-Роўныя» запрашае маладых людзей ад 18-ці да 35-ці гадоў (у тым ліку і тых, у каго ёсць розныя фізічныя абмежаванні) правесці 10 самых актыўных, вясёлых, займальных і пазнавальных дзён у летнім інтэграцыйным намётавым лагеры-семінары «Круглае возера-2017». Лагер пройдзе c 5 па 15 жніўня 2017 года, недалёка ад г. п. Плешчаніцы.

Падчас адукацыйнай праграмы лагера-семінара мы разам з вамі пагаворым аб бар’ерах, якія абцяжарваюць ўзаемадзеянне маладых людзей з інваліднасцю і без яе, паспрабуем разабрацца, як стэрэатыпы і забабоны ўплываюць на якасць жыцця моладзі. Пагаворым пра тое, што такое інклюзія і чаму гэты працэс звязаны не толькі з людзьмі з інваліднасцю, але і датычыцца кожнага прадстаўніка сучаснага грамадства.

Інтэграцыйны лагер — гэта магчымасць правесці час у лесе, на беразе возера, у прасторы, дзе дзейнічаюць толькі тыя правілы, якія маладыя людзі ўсталёўваюць для сябе самі.

Дастаўку удзельнікаў з Мінска да месца правядзення мерапрыемства, а таксама харчаванне і пражыванне забяспечваюць арганізатары лагеры.

Даведацца пра летнік больш і падаць заяўку, каб стаць удзельнікам ці валанцёрам лагера можна на старонцы мерапрыемства ці праз суполку ў ВК.