«Дарагія сябры! У Вані падаюць трамбацыты» — так пачынаўся ліст, што атрымала рэдакцыя Hrodna.life 12 чэрвеня. «Сёння збіраўся кансіліум, вырашылі ў чацвер зрабіць пункцыю костнага мозгу» — піша мама Ванечкі, Анастасія Гулевіч.

Ліст у рэдакцыю: Гродзенская сям'я збірае $6000 на даследаванне для хворага сына

Бацькі Вані ўжо аплацілі кропельніцу імунаглабуліну, каб падняць трамбацыты, а таксама аналізы і кансультацыі. Гэта каштавала 9000 $.

Каб зрабіць пункцыю, увесці наркоз, здаць дадатковыя аналізы трэба яшчэ прыкладна 6000 $.

«Мы просім вас аб падтрымцы. Дапамажыце сабраць гэтую суму. Без вас мы не справімся, — звяртаюцца бацькі Вані, Наста і Дзіма, да гродзенцаў. — Кожная сума, хоць самая маленькая, дапаможа».

Ліст у рэдакцыю: Гродзенская сям'я збірае $6000 на даследаванне для хворага сына

Сродкі для Вані можна перавесці на рахунак у Беларусбанку, або з дапамогай сервіса МТС «Падзяліся балансам».

Падрабязнасці з нумарамі рахункаў у розных валютах можна праглядець у ВК.