Горад

Усе катавальныя прылады з квэста «Інквізіцыя» перадалі ў музей турэмнага побыту

Катавальныя прылады з квэста «Інквізіцыя», зробленыя па чарцяжах пражскага музея катаванняў, знайшлі новае месца ў музеі турэмнага побыту ў Гродне. Уладальнік квэста Дзяніс Сінкевіч перадаў іх туды цалкам бясплатна.

Пасля закрыцця квэста Дзяніс вырашыў прадаць свае катавальныя прылады, бо ў новым праекце яны яму не былі патрэбныя. На аб’яву адгукнуўся Лідскі замак, але экспанаты ім не падыйшлі. Доўгі час да Дзяніса ніхто не звяртаўся, а пасля ў яго паўстала думка перадаць прылады ў музей турэмнага побыту ў Гродне.

«У музеі маiмi экспанатамі зацікавіліся і ўжо на наступны дзень пасля званка прыехалі да мяне. Я аддаў усё бясплатна, бо там яны будуць у добрым стане, даступныя да прагляду ўсім жадаючым. Я задаволены, што эскпанаты апынуліся менавіта там», — распавёў Дзяніс.

У жніўні 2017 Дзяніс плануе запусціць новы праект, ён будзе звязаны таксама з квэстам на гістарычную тэматыку (ахоплены перыяд канец XIX пач. XX стагоддзя). Тэма — жыллё калекцыянера. За падрабязнасцямі можна будзе сачыць на сайце realgame.by

Падзяліцца

Апошнія запісы

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025