У Маскве на Цвярской вуліцы ў Дзень Расіі прайшла несанкцыянаваная акцыя антыкарупцыйнага пратэсту, арганізаваная апазыцыянэрам Аляксеем Навальным. Маскоўская паліцыя папярэдзіла, што будзе затрымліваць усіх, хто неяк пазначыць сваю палітычную пазіцыю ці падыме плакат. Як паведамляе pressball.bу, аднаго з першых затрымалі мужчыну ў джэрсі ХК «Нёман». Мяркуючы па ўсім, фатальную ролю адыграла лацінская літара N на яго адзенні.

Усяго падчас антыкарупцыйнай акцыі ў цэнтры расійскай сталіцы былі затрыманыя каля 700 удзельнікаў.

Каго менавіта ў джэрсі «Нёмана» затрымала паліцыя, даведацца пакуль не ўдалося. Гродзенскія заўзятары мужчыну таксама не пазналі.

Глядзець відэа з 39 хвіліны: