Здароўе і спорт

Адрадзілі старую традыцыю: у Гродне прайшоў турнір па стрытболе «Гарадзенская палова 3×3»

Упершыню за 20 гадоў у Гродне прайшоў турнір па стрытболе «Гарадзенская палова 3×3». На пляцоўцы ЦСК «Нёман» у суботу 10 чэрвеня за званне мацнейшых змагаліся восем троек у дзвюх катэгорыях.

Удзельнікамі турніру былі тры каманды ў катэгорыі 40+ і пяць каманд адкрытай катэгорыі - усе аматарскія. Чакалася, што на турніры возьмуць удзел і юнацкія баскетбольныя каманды горада, але спартоўцы не заявіліся.

«Сёння мы адраджаем старую традыцыю — апошні раз такі турнір у Гродне праходзіў 20 гадоў таму, нягледзячы на ​​тое, што Гродзеншчына з’яўляецца баскетбольнай вобласцю, — распавядае арганізатар турніру Анжэй Дзядзевiч. — Многія аматары баскетболу ў Гродне скардзіліся, што ў іх няма практыкі, няма дзе гуляць. Мы пастараліся вырашыць гэтую праблему. Але цiкавасць да турніру праявілі менавіта аматары, прафесіяналы праігнаравалі нас».

Стрытбол 3×3 з нядаўняга часу лічыцца алiмпiйскай дысцыплінай, таму ў Гродне плануюць развіваць гэты кірунак.

Цікавасць моладзі падае?

Гродзенскія аматары баскетболу ў вольны час гуляюць каля школ, арандуюць спартыўныя пляцоўкі. Толькі цікавасць з боку моладзі апошнім часам падае — пра гэта распавядае ўдзельнiк турнiру Павел Пачцянкоў, якому ўжо амаль 54 гады.

«Асабіста я гуляю ў баскетбол са школы і працягваю гэта рабіць сёння. Люблю баскетбол, ды і ў маім узросце займацца спортам карысна. Мне падабаецца гуляць з моладдзю, можна з імі пазмагацца, ды і іх чаму-небудзь навучыць. Хацелася б, каб у Гродне праводзілі больш падобных спаборніцтваў, каб прыцягваць моладзь, а то ў іх цяпер нейкія іншыя інтарэсы».

Падзяліцца
Меткі: спортхобі

Апошнія запісы

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025