Спадчына

У новым выпуску «Нулявога кіламетра» Наталля Шматко распавяла пра мінулае гродзенскага друку

Праграма «Нулявы кіламетр» апошнім часам выходзіць рэдка, але аўтарка Наталля Шматко заўсёды стараецца пацешыць гледачоў цікавымі і малавядомымі фактамі. Новы выпуск яе праграмы прысвечаны каралеўскай друкарні і гродзенскаму «вольнаму мастаку», а таксама нямецкім літаграфскiм станкам і адноўленню ігральных карт Лапіных. Пра тое, як ствараўся чарговы выпуск праграмы, Наталля распавяла Hrodna.life.

Выпуск, які прысвечаны гродзенскаму друку ў розныя часы, ствараўся на працягу двух месяцаў.

«Асноўная складанасць — гэта недахоп часу. А ўсё астатняе мы рабілі ў сваё задавальненне. Вельмі дапамаглі гродзенскія гісторыкі і мастакі, за што ім вялікі дзякуй, — распавядае Наталля Шматко. - Гэтым разам мы яшчэ больш пашырылі геаграфію здымак: каб паказаць працэс літаграфіі, прыйшлося ехаць у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Але яно было таго варта. Бо распавядаць аб друку і не паказаць сам працэс — было б неабдумана. 500-гадоў таму Скарына выдаў першую кнігу — гэта сапраўды быў навуковы і духоўны прарыў. Але і ў нашым любімым горадзе былі не менш таленавітыя майстры, працавалі ўнікальныя прадпрыемствы, пра якія трэба ведаць і якімі трэба ганарыцца».

Большую частку праграмы Наталля расказвала аб былой фабрыцы ігральных карт Лапіных, у якой пасля вайны размяшчалася гродзенская літаграфія, а пасля фабрыка афсетнага друку. Не абыйшлі аўтары ўвагай і аднаўленне ігральных карт Лапіных, якім зараз займаюцца гродзенцы.

Тэлеверсію праграмы можна паглядзець у эфіры канала «Наш горад +» у 20.00 у суботу і нядзелю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025