Услед за Гродна мода на ўстаноўку шыльдаў з гістарычнымі назвамі вуліц дакацілася і да Ваўкавыска, паведамляе старонка volkovysk.by.

[irp posts="12 093″ name="У Гродне пачалі вешаць шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц"]

На чарговай сесіі Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў, якая адбылася 26 мая, на парадку дня між іншымі было пытанне аб ходзе выканання рашэння райсавета ад 27 лютага 2017 г. № 129.

Рашэннем адпаведныя інстанцыі і ваенна-гістарычны музей імя Баграціёна павінны былі высветліць назвы асноўных вуліц Ваўкавыска з улікам гістарычных перыядаў, вызначыць некалькі будынкаў у гістарычным цэнтры горада і ўдакладніць, якія аб’екты размяшчаліся ў гэтых будынках у розныя гістарычныя перыяды. Ваўкавыскім камунальнікам загадана адшукаць магчымасць для вырабу таблічак на вуліцах і будынках і карты-схемы горада і размясціць іх у цэнтральнай частцы райцэнтра.

[irp posts="9578″ name=""Пабачым гісторыю на глыбіню ў 500 гадоў". Што пакажуць гістарычныя назвы гродзенскіх вуліц"]

У пералік увайшлі 12 вуліц: завулак і вуліца К. Маркса, вуліцы Баграціёна, Дзяржынскага, Жолудзева, Чырвонаармейская, Кутузава, Леніна, Мядзведзева, Панковай, Перамогі і Савецкая.

Тапанімічная камісія вызначыць вуліцы, на якіх будуць устаноўлены таблічкі, і мову для напісання назвы.