У маладым гродзенскім мікрараёне Альшанка адкрыюць дзіцячы садок, амбулаторыю і шасціпалоску з пуцеправодам

Галоўным пускавым аб’ектам называе Гродненская Праўда шасціпалосную магістраль з развязкай у раёне вуліцы Славінскага. З асноўнай часткі горада патрапіць сюды можна будзе праз пуцеправод. Па ім пойдуць на разварот і тралейбусы, а старая пляцоўка будзе выкарыстоўвацца як месца для іх адстою. Як паведаміў дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «УКБ горада Гродна» Анатоль Урублеўскі, хоць і не ў поўным аб’ёме, але зарабена кальцавая развязка ў раёне трох тунэляў, працы на шасціпалосцы і пуцеправодзе ідуць па графіку. Адкрыццё палос для руху дазволіла значна разгрузіць коркі на выездах з мікрараёна. На пуцеправодзе зробленыя тры апоры, засталося заліць яшчэ дзве.

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прымеркавана ўрачыстае адкрыццё дзіцячага садка, узведзенага ААТ «Гроднапрамбуд». Рабочыя ўжо скончылі яго будаўніцтва і аздабленне. Паспяхова прайшлі выпрабаванні плавальнага басейна. Зараз у садку ідзе расстаноўка мэблі і камплектуецца штат. Другі дзіцячы садок у гэтым мікрараёне пасля адкрыцця фінансавання пачалі будаваць.

Амбулаторыя плошчай каля 650 квадратных метраў размясцілася ў жылым маналітным доме на першым паверсе. Па плошчы яна ў тры разы больш дзеючай дзіцячай амбулаторыі. Зараз завяршаецца пракладка інжынерных сетак і ўзвядзенне перагародак.

[irp posts="22 167″ name="На ровары ездзіць балюча: «Антыбар'ер» праверыў Альшанку на даступнасць"]

Па графіку пуск амбулаторыі намечаны на лістапад, але, мяркуючы па будаўнічай гатоўнасці, яе плануюць адкрыць раней.

Вядзецца праца над праектам яшчэ адной школы для Альшанкі, у ліпені ён будзе здадзены на экспертызу. Па словах Анатоля Урублеўскага, адшукваюцца сродкі на пачатак будаўніцтва школы ў верасні, каб здаць яе да верасня 2018 года. Новы праект прадугледжвае размяшчэнне 44 класакамплектоў, ёмістасць гэтай установы адукацыі на траціну больш гродзенскіх школ № 39 і № 40. Тут рэалізуюць прынцыпы энергазберажэння і энергаэфектыўнасці, будзе створана безбар’ернае асяроддзе.

Самая бліжэйшая падзея для Альшанкі - ўрачыстая цырымонія адкрыцця шматкватэрнага дома, пабудаванага з прыцягненнем кітайскага капіталу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025