У Гродзенскай вобласці будаўніцтва і рэканструкцыю ўсе дарогі будуць весці з улікам бяспечнага перамяшчэння па іх веласіпедыстаў. Адпаведнае даручэнне даў 5 чэрвеня на аператыўнай нарадзе ў Гродзенскім аблвыканкаме яго старшыня Уладзімір Краўцоў, паведамляе БЕЛТА.
Веларух становіцца ўсё больш папулярным у свеце, і Гродзенская вобласць не выключэнне. Але пакуль не прынятыя дастатковыя меры для таго, каб людзі маглі спакойна перасесці на двухколавыя транспартныя сродкі. Асабліва актуальная гэтая тэма ў Гродне, лічыць Уладзімір Краўцоў.
Ён даручыў распрацаваць сістэмны план мерапрыемстваў па развіцці дарожнай сеткі вобласці з улікам павелічэння на вуліцах колькасці раварыстаў. «Працуйце разам з грамадскімі аб’яднаннямі і клубамі, вывучыце рэкамендацыі іх удзельнікаў. З’ездзіце самі на ровары да возера ў прыгарадзе або на Аўгустоўскі канал і зрабіце высновы. Усе новыя вуліцы і тыя, што падлягаюць рэканструкцыі і капрэмонту, уключаючы мясцовыя аўтадарогі, павінны здавацца ў эксплуатацыю з улікам веларуху», — сказаў Уладзімір Краўцоў, звяртаючыся да прадстаўнікоў аўтадарожных службаў рэгіёну і ДАІ.
За апошнія некалькі гадоў у Гродзенскай вобласці зрабілі крок наперад у плане развіцця веладарожак і турыстычных маршрутаў. У Гродне і некаторых райцэнтрах з’явіліся новыя веладарожкі і шматкіламятровы турыстычныя веломаршруты, створаны інтэрактыўныя карты такіх маршрутаў і дарожак.