У рамках адкрыцця сезону Drag Racing Grodno 28 мая каля Гродна прайшла незвычайная гонка: шматразовы прызёр Беларусі ў самым высокім класе KZ-2 па картынгу Аляксандр Гедрэвіч спаборнічаў з адной з самых хуткіх машын у горадзе Audi R8.
Гэта не першая гонка спартсмена супраць хуткаснай машыны. Але гэтым разам, у параўнанні з папярэднiмi, гоншчык здолеў не так моцна адстаць ад суперніка, пры гэтым разагнаўшы карт да 180 км/г.
«Першая гонка была ў 2015 годзе, тады асабліва не звяртаў увагу на наладаы карта, проста перад заездам памянялі зорку і ўсё. Гэтым разам падыйшлі больш старанна: знялі лішнюю вагу, наладзілі карбюратар, зрабілі развал-сыходжанне, паставілі больш падыходзячую перадаткавую лічбу, а таксама падабралі гуму. Як прайшла гонка — можна ўбачыць па відэа», — распавёў Hrodna.life Аляксандр.
Гоншчык у гэты дзень паспрабаваў яшчэ паспаборнічаць з BMW X6 і BMW F02. Першаму аўтамабілю картынг прайграў, а з другім прыехаў аднолькава.