Працуеш з моладдзю? Не ведаеш, ці ўсё робіш як след? Хочаш даведацца самыя свежыя фішкі кансультавання моладзі, навучыцца знаходзіць і ствараць надзейныя партнёрствы, працаваць з валанцёрамі, даведацца, як зарганізваць круты моладзевы праект ці івэнт? Натхніцца прыродай і досведам іншых удзельніц/каў? Далучайся да Летняй школы для моладзевых працаўнікоў ад ГА «Цэнтр «Трэці сектар»!
Школа адбудзецца 25−30 ліпеня ў Гродзенскай вобласці. Да ўдзелу запрашаюцца 15 беларускіх лідараў і моладзевых дзеячаў з розных рэгіёнаў Беларусі, якія працуюць з моладдзю.
У праграме
Тэхнікі самапрэзентацыі, праца з валанцёрамі, інавацыйныя тэхнікі працы з моладдзю і кансультаванне моладзі, партнёрства на лакальным і міжнародным узроўні, моладзевыя магчымасці, кіраванне праектамі, арганізацыя моладзевага івэнту, беларускія і замежныя прыклады працы з моладдзю — гэта асноўныя тэмы, якія будуць падымацца падчас Летняй школы.
Акрамя гэтага, ты зможаш падзяліцца сваімі парадамі ды досведам з астатнімі ўдзельнікамі Школы і правесці воркшоп на абраную тэму.
Умовы ўдзелу
Для ўдзелу ў Летняй школе у неабходна запоўніць анлайн-заяўку. Тэрмін падачы заявак — да 10 чэрвеня.
Як адзін з вынікаў Летняй школы, кожны з удзельнкаў у жніўні-верасні падрыхтуе і правядзе івэнт для моладзі ў сваёй мясцовай супольнасці.
Пражыванне, харчаванне і транспартныя выдаткі ўдзельнкаў пакрываюць арганізатары.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на электронны адрас 3sektaryia@gmail.com