Музей аптэчнай справы адкрылі 29 мая ў будынку аптэкі № 3 па вул. Антонава. Пастаянная экспазіцыя ў некалькіх памяшканнях прысвечана фармацэўтычнай сетцы Гродзенскай вобласці.
Музей для наведвальнікаў будзе бясплатным. Мэта стваральнікаў - пазнаёміць з гісторыяй аптэчнай справы ў рэгіёне. Сярод экспанатаў: вялікая калекцыя фатаграфій, флаконаў, медыцынскiх вагаў і шмат іншага. Самыя старыя і каштоўныя паходзяць з ХІХ ст. Экскурсаводам у музеі працуе аптэкарка з 45-гадовым стажам, правізар Галіна Петрышчэ.
«Усе нашы экспанаты збіраліся літаральна нітка да ніткі. Калі б ідэя такога музея з’явілася ў нас раней, магчыма, каштоўных прадметаў было больш. Раней мы не задумваліся, што трэба захоўваць сваю гісторыю. А зараз мы мэтанакіравана вырашылі стварыць свой музей, які распавядзе аб дзяржаўнай аптэчнай службе Гродзеншчыны.
Музей разлічаны на любога чалавека, якому неабыякава гісторыя свайго краю, але ў першую чаргу мы разлічваем на студэнтаў медыцынскіх ВНУ, каледжаў, школьнікаў, а таксама турыстаў», — распавяла Галіна Петрышчэ.
Адрас музея: вул. Антонава, 4
Час працы: серада — пятніца з 10.00 да 18.00, у суботу з 10.00 да 16.00.
Па калектыўных заяўках можна дамовіцца ў любы дзень тыдня і ў любы час.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…