Гродзенскія ўлады не дазволілі акцыю ў абарону польскай школы

Улады Гродна не дазволілі Саюзу палякаў (непрызнанаму ўладамі Беларусі) правесці акцыю ў абарону польскіх школ, піша onet.pl, са спасылкай на словы Анжалікі Борыс, старшыні Саюза. Пікет меў адбыцца 2 чэрвеня ў Каложскім парку.

— Адмову мы атрымалі ў пятніцу [26 чэрвеня — рэд.], — сказала Борыс. Яна патлумачыла, што арганізатары планавалі правесці акцыю з удзелам максімум 1000 чалавек у Каложскім парку, які знаходзіцца у аддаленні ад самога цэнтра горада. Акцыя мела быць скіраваная супраць абмежавання прыёму дзяцей у польскія школы і супраць магчымых змен у Кодэксе аб адукацыі.

Сёлета сярод больш чым 60 дзяцей, якіх бацькі хочуць аддаць у польскую школу № 36 у Гродне, патрапіць у яе змогуць толькі 48. Будуць створаныя толькі два першыя класы — такую інфармацыю перадала дырэктарка школы.

Афіцыйная прычына зменшанага набору — неадпаведнасць колькасці месцаў і санітарных умоваў стандартам. Маўляў, школа і так ужо запоўненая на максімум. Саюз палякаў і бацькі будучых першакласнікаў лічаць, што школа магла б, як і іншыя дзяржаўныя школы, працаваць у дзве змены.

Як піша на фэйсбуку журналіст і дзеяч Саюза палякаў Анджэй Пачобут, гродзенская польская школа — адзіная ў горадзе, якая працуе толькі ў адну змену, хаця раней паспяхова працавала ў дзве. Да таго ж, рускамоўныя школы прымаюць часам і ў некалькі разоў больш вучняў у першыя класы, быццам бы іх не тычацца санітарныя ўмовы. Пачобут заўважае, што гэтая сітуацыя працягваецца з моманту, калі пачалося пацяпленне ў адносінах паміж афіцыйнымі Мінскам і Варшавай. У 2015 годзе была ліквідаваная адзіная польскамоўная група ў дзіцячым садку, тады ж пачаліся абмежаванні на прыём у школу першакласнікаў. Пачобут дадае, што дзеянні ўладаў [забарона легальнага пікету] прымушаюць Саюз палякаў арганізоўваюць несанкцыянаваныя акцыі, бо арганізацыя не можа пагадзіцца з дыскрымінацыяй польскіх дзяцей

[irp posts="21 750″ name="Саюз палякаў выслаў Лукашэнку амаль 6000 подпісаў у падтрымку польскіх школ у Гродне і Ваўкавыску"]

Таксама Саюз палякаў супраць планаваных змен у Кодэксе аб адукацыі. Яны прадугледжваюць перавод выкладання часткі школьных прадметаў і экзаменаў на іх выключна на дзяржаўныя мовы. Гэта яшчэ больш зменшыла б колькасць польскай мовы ў школах, якія ў 90-х гадах былі пабудаваныя за грошы Польшчы і ахвяраванні палякаў з усяго свету. У школах у Гродне і Ваўкавыску сёння вучыцца каля 870 дзяцей.

[irp posts="18 402″ name="У Гродне бацькі змагаюцца супраць русіфікацыі польскай школы. Дыялог пра мову выкладання ідзе на трэці круг"]

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025