Гасцей фестывалю чакае дэгустацыя папкорна самых розных і незвычайных смакаў, шоу мыльных бурбалак, выстава байкаў, аквагрым і забаўляльная праграма для дзяцей.

Ўсіх бацькоў арганізатары фестывалю пацешаць 50% зніжкай на мульцік для кожнага дзіцяці з нагоды Міжнароднага Дня абароны дзяцей.

Адкрыццё фестывалю папкорна пройдзе 1 чэрвеня 2017 года ў 10:00 у кінатэатры «Космас» па адрасе вул. Максіма Горкага, 49а. Чакаем Вас! Святочныя імпрэзы працягнуцца да 4 чэрвеня.

Першы ў Гродне фестываль папкорну  пройдзе ў кінатэатры "Космас"