Два супрацоўнікі паліцыі з Сакулкі падазраюцца ў кантрабандзе цыгарэт. Іх ужо звольнілі з працы, а хутка будуць судзіць. Былыя (ужо) паліцэйскія спрабавалі перавезці 1,4 тыс пачак беларускіх цыгарэт праз пункт пропуску ў Кузніцы, інфармуе Kurier poranny.
Супрацоўнікі дарожнай паліцыі ехалі з Беларусі ў Польшчу на дзвюх машынах 11 мая. Адзін перавозіў 662 пачкі цыгарэт, іншы — 760 пачак. За гэта ім пагражае штраф або пазбаўленне волі.
Адразу пасля інцыдэнту іх звольнілі са службы. Зараз Акруговая пракуратура ў Беластоку вырашае, хто будзе весці справу.
Штотыдзень падляшскія мытнікі выяўляюць каля 150 выпадкаў кантрабанды.
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…