На прыватны падворак на вуліцы Кульбакскай зайшла ліса. Дзікая жывёла была хворая на шаленства, што пацверджана лабараторна. Шэраг службаў зараз прымаюць усе неабходныя захады па ліквідацыі ачага смяротна небяспечнага захворвання, перадае Тэлерадыёкампанія Гродна.
Між іншым, забараняецца ўвоз і вываз жывёл з горада. Таксама будзе праведзены пазапланавы адлоў жывёл з вуліц горада.