Яны ўпрыгожаць два прыпынкі грамадскага транспарту: на аўтавакзале і на вуліцы Урублеўскага, піша grodnonews.by.
Гэта капітальныя будынкі, у якіх размесцяцца крама па продажы дробных тавараў, банкамат, электроннае інфармацыйнае табло з раскладам руху аўтобусаў, тралейбусаў, маршрутак. Магчыма размяшчэнне і іншых аб’ектаў, напрыклад, аптэчных кіёскаў. Пад крытымі навесамі, абароненымі ад непагадзі спецыяльным трывалым шклом, тут размесціцца значна больш пасажыраў, чым на традыцыйных прыпынках.
Такі падарунак гораду робіць СТАА «КонтеСпа». Узводзяць абодва аб’екта спецыялісты ПСУП «Лідар Дорсей».