Трох чалавек узялі пад варту па справе аб выбуху на цукровым камбінаце ў Скідзелі

Па справе аб выбуху на Скідзельскім цукровым камбінаце заключаны пад варту тры службовыя асобы. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Узбуджаная крымінальная справа па факце халатнасці. У ходзе расследавання затрыманыя і заключаны пад варту тры службовыя асобы: начальнік цэха, дзе адбыўся выбух, і яго намеснік, а таксама галоўны інжынер прадпрыемства. У нас ёсць дастаткова дадзеных для таго, каб прад’явіць ім канчатковае абвінавачанне», — сказаў Іван Наскевіч.

[irp posts="15 769″ name="Па крымінальнай справе па выбуху ў Скідзелі затрымалі падазраваных"]

Па справе прызначаны шэраг вельмі складаных экспертыз. Як толькі яны будуць завершаны, службовым асобам будзе прад’яўлена канчатковае абвінавачанне.

«Кіраўніцтву (Скідальскага цукровага камбіната — заўвага БЕЛТА) было даведзена, якім павінен быць узровень бяспекі на прадпрыемстве. Тым не менш яны, не выконваючы належным чынам свае прафесійна-службовыя абавязкі, давялі прадпрыемства да такога стану, што гэтая пылапаветранай сумесь з’явілася спадарожным элементам штодзённага вытворчага працэсу. Як вынік — выбух і, на жаль, смерць чатырох чалавек», — сказаў Наскевіч.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025