Спадчына

На «Ноч у музеі» ў Гродне прэзентавалі тэставую калоду адноўленых карт Лапіных

20 мая ў Новым замку ў час «Ночы ў музеі». Гродзенцы мелі ўнікальную магчымасць пабачыць і пагуляць першымі тэставымі картамі, зробленымі творчым згуртаваннем «А-чатыры» паводле старых гродзенскіх картаў братоў Лапіных першай паловы ХХ стагоддзя.

Карты, якімі гулялі аматары азарту з усёй міжваеннай Польшчы, выдаваліся ў Гродне, тут іх і вырашылі аднавіць. Арыгіналы прадукцыі знайшліся ў будынку былой фабрыкі братоў Лапіных у час рэканструкцыі восенню 2015 года.

«Гэта чарнавы варыянт, і ён не ідэальны, нам ёсць яшчэ над чым працаваць, — распавёў пра першую калоду аўтар праекта Антон Янкоўскі. - У бліжэйшы час мы пакажам каробку для карт. Таксама ёсць верагоднасць, што карты паспрабуем зрабіць пластыкавымі, але перад тым мы б хацелі даведацца меркаванне гараджан», — распавёў аўтар праекта Антон Янкоўскі.

Гродзенцы ў Новым замку тэстуюць адноўленыя карты Лапіных
Адной з першых, хто ацаніў тэставыя карты, была гродзенка Таццяна. Дзяўчына гатовая ўжо была набыць адзіную калоду.

«Самае цікавае і незвычайнае гэта тое, што ты гуляеш такімі ж картамі, якімі гулялі людзі некалькі дзясяткаў гадоў таму. Вядома, гэта не арыгінальная калода, але ты ўсё роўна дакранаешся да гісторыі. Выдатна, што рабяты вырашылі ўзнавіць карты таго часу. Да нядаўняй знаходкі ў Гродне, у месцы дзе яны выпускаліся, пра іх ніхто нават ну чуў. Вельмі чакаю, калі карты з’явяцца ў продажы і абавязкова набуду сабе калоду».

Збор сродкаў на выданне карт працягваецца, дапамагчы праекту можна на Talaka.by.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025