Фігуры святых з гродзенскага Фарнага касцёла знялі ў межах рамонту фасада. Іх адправяць на рэстаўрацыю.
Фігуру святога Францыска Ксавэрыя з першай паловы XVIII ст. знялі на рэстаўрацыю ўпершыню. Пробашч Ян Кучынскі спадзяецца, што пасля рэстаўрацыі фігура атрымае пазалочаны крыж, падобна як адрэстаўраваныя раней фігуркі апосталаў Пятра і Паўла.
[irp posts="21 189″ name="Фарны касцёл рыхтуюць да вялікай афарбоўкі: яе хопіць на наступныя 25 гадоў"]
Знятыя з франтону фігуркі святой Тэрэзы і нязнанага святога, праўдападобна, паходзяць з расфармаванага ў пачатку ХХ ст. касцёла кармэліцкага кляштара (сёння — будынак «Прыёрбанку»). Яны з’явіліся на франтоне Фары недзе ў міжваенны час.
Здымалі фігуры з дапамогай суперкрана Grove GMK 5220, які належыць прадпрыемству «АзотСпецТранс». Усё было зроблена за тры гадзіны.
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…