Горад

Будпляцоўка каля румлёўскай дубровы: ці ёсць падстава турбавацца? (спойлер: ёсць)

Праязджаючы побач з Румлёўскім паркам з боку пляцоўкі, дзе будуецца гандлёвы цэнтр «Трыніці», каля дубовага гаю можна ўбачыць невялікую аўтастаянку на фоне гор з зямлі і пяску. Абгароджаная пляцоўка знаходзіцца вельмі блізка ад паркавых дубоў, пры гэтым ніякага будаўнічага пашпарта аб’екта мы там не знайшлі. Што гэта за будоўля і ці не нашкодзіць яна дрэвам? З такім пытаннем Гродзенскі Зялёны партал звярнуўся да вядомага даследніка Румлёўскага парка Віталя Гуменнага.

«Шукалі месца пад паркоўку для наведвальнікаў лесапарку, таму што комплекс вялікі, людзі прыязджаюць сем’ямі, і часта замест таго,
каб прайсціся лішні дзясятак метраў, людзі заязджаюць на тэрыторыю парку. Гэта месца каля дубровы і царквы, можа, і зацісне дрэвы, але дубы там і так асуджаныя, таму што вакол ідзе гаспадарчая дзейнасць, ездзяць машыны, шмат людзей. Думаю, дрэвы там у выніку засохнуць, дуб не любіць пераціснутай глебы. А вось для дрэў праз дарогу небяспекі няма», — распавядае спецыяліст.

Паводле яго слоў, калісьці на гэтым месцы замест стаянкі прапаноўвалася зрабіць дубовую, ліпавую або акацыевую ўваходную алею, але на гэта горад не пайшоў. Праўда, мяркуючы па ўсім, і стаянка будзе часовай.

Паўгода таму, калі фарміраваўся новы пашпарт Румлёва з уключэннем новых межаў, упарадкавацелі агаворвалі, што гэтай стаянкі не будзе, але тэрыторыя ўсё роўна будзе забудавана.

Каб растлумачыць гэтае пытанне, мы патэлефанавалі ў гарадскую і раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Як аказалася, начальнік інспекцыі нібыта не ў курсе, што гэта за пляцоўка, ці будзе яна захоўвацца ў будучыні і ці будзе ў тым месцы будавацца нешта іншае. Сказаў толькі, што для дубоў няма ніякай небяспекі.

Нам здалося дзіўным, што інспекцыя нічога не ведае аб будаўнічай пляцоўцы ў некалькіх метрах ад каштоўнага дубовага гаю.

Парк «Румлёва» — помнік садова-паркавага мастацтва пейзажнага тыпу. Тут растуць старыя клёны, дубы, вязы, таполі і розныя хмызнякі. Парк прыцягвае ўвагу сваёй натуральнай ландшафтнай разнастайнасцю ў спалучэнні з рэшткамі старадаўніх алей.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025