Шпіталь хуткай дапамогі ў Гродне. Фота: bsmpgrodno.by
Упраўленне аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама 17 мая падпісала пагадненне з Медычным універсітэтам у Беластоку. Яны разам паспрабуюць атрымаць фінансаванне Еўрасаюза на пакупку апаратуры і даследаванні, інфармуе bialystokonline.pl.
Падляшша і Гродзеншчына ўдзельнічаюць у конкурсе ў межах праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна 2014−2020. Шэсць падляшскіх устаноў аховы здароўя разам з беларускімі партнёрамі падалі папярэднія варыянты праектаў, якія былі пазітыўна ацэненыя і прайшлі ў другі этап конкурса. На сустрэчы 17 мая, акрамя падпісання дамовы, партнёры таксама дапрацоўвалі дэталі праектаў. Падаць дэталізаваныя заявы трэба будзе ў чэрвені.
Як піша rynekzdrowia.pl, бальніцы хочуць, між іншым, купіць лапараскапічнае абсталяванне для аддзяленняў уралогіі і неанатальнай інтэнсіўнай тэрапіі. У планах таксама даследаванні, навучанне першай дапамозе, праграмы прафілактыкі раку, змаганне з астэапарозам. Адзін з элементаў планаванага супрацоўніцтва — паляпшэнне якасці псіхіятрычнай дапамогі.
Па словах прарэктара Медуніверсітэта ў Беластоку Марціна Манюшкі, псіхіятрыя і анкалогія гэта сферы, у якіх Гродна і Беласток супрацоўнічаюць шмат гадоў. У беластоцкім універсітэце шмат студэнтаў і аспірантаў з Беларусі, якія дасягаюць навуковых поспехаў.
Беларускі бок спадзяецца, што ў межах супрацоўніцтва атрымаецца арганізоўваюць навуковыя семінары і канферэнцыі, абмен супрацоўнікамі і іх навучанне.
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…