Горад

Археолаг абследаваў тэрыторыю ля Фары Вітаўта: дахоўка, косці жывёл і будаўнічае смецце

Працы па замене цеплатрасы ля сквера, дзе калісьці знаходзілася Фара Вітаўта, працягнуцца ў бліжэйшым часе. Пра гэта 17 мая заявіў археолаг Аляксандр Мядзведзеў з Інстытута гісторыі Акадэміі навук, які абследаваў тэрыторыю і не знайшоў сур’ёзных парушэнняў з боку рабочых.

[irp posts="21 904″ name="Старыя пахаванні ля Фары Вітаўта знаходзяць рабочыя пры замене цеплатрасы"]

Замена цеплатрасы ля сквера ідзе па старым савецкiм следзе і таму археалагічны нагляд у гэтым выпадку быў неабавязковы. Але, са слоў археолага, рабочыя змянілі крыху свой маршрут і пачалі капаць там, дзе не было раней труб. Маршрут змянілі з-за выяўленых перашкод.

[irp posts="22 204″ name="Работы ля Фары Вітаўта прыпыненыя — пачнуцца толькі пасля археалагічнага нагляду"]

«Цяпер, калі рабочыя будуць ісці з адхіленнем маршруту, яны будуць выклікаць мяне. Такім чынам у панядзелак 22 мая я буду весці археалагічны нагляд, — распавядае Аляксандр Мядзведзеў. - У нейкіх месцах трэба будзе правяраць зямлю, бо там будуць капаць упершыню. Па знаходках пакуль слабавата: дахоўка, будаўнічае смецце, а таксама косці жывёл. Бачныя i сляды гарадской забудовы 18−19 стагодзя».

Пры выяўленні любой знаходкі працы можна будзе прыпыняць, але пакуль археолаг не бачыць у гэтым сэнсу. Што тычыцца чалавечых парэшткаў ад старых могілак Фары, то археолаг іх не знайшоў, хоць рабочым косткі на працягу двух апошніх тыдняў трапляліся рэгулярна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025