33-гадовы мантажнік ААТ «Саюзпраммантаж» выконваў будаўнічыя працы ў адным з цэхаў ААТ «Гродна Азот» і зваліўся з металічнага каркаса з вышыні каля 9 метраў. Здарэнне адбылося 11 мая каля 11 гадзін. Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце траўміравання, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

З цяжкімі траўмамі галавы мужчына быў шпіталізаваны, дзе працягвае знаходзіцца. Атрыманыя ім цялесныя пашкоджанні адносяцца да катэгорыі цяжкіх.

Следчыя агледзелі месца здарэння, апытваюць кіраўнікоў і рабочых, прызначана судова-медыцынская экспертыза,
вывучаецца службовая, тэхнічная і іншая дакументацыя. Высвятляецца пытанне забеспячэння мантажніка сродкамі індывідуальнай абароны, неабходнымі для выканання работ на вышыні. Праводзяцца іншыя працэсуальныя дзеянні.

Да матэрыялаў будуць далучаныя высновы спецыялістаў Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы па выніках адначасова праводзімай імі праверкі.

Па завяршэнні праверкі будзе дадзена прававая ацэнка таму, што адбылося. Акрамя таго, следчыя прымуць меры для ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі таму, што адбылося.