Выставу «Трасцянец: гісторыя і памяць», створаную ў Германіі сумеснымі намаганнямі нямецкіх і беларускіх даследчыкаў, адкрылі ў гродзенскай сінагозе ў аўторак 16 мая. На выставе прадстаўлены архіўныя дакументы, асабістыя гісторыі і ўспаміны вязняў аднаго з найбуйнейшых у Еўропе лагераў смерці, створанага нацыстамі на тэрыторыі Беларусі.
У адкрыцці прынялі ўдзел прадстаўнікі пасольства Германіі ў Беларусі, прадстаўнікі рэлігійных абшчын, студэнты. Арганізатары мерапрыемства ў Гродне выступілі: «Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Й.Рау», Гімназія № 1 ім. акадэміка Я.Ф. Карскага г. Гродна і Асацыяцыя іудзейска-хрысціянскага дыялогу «Шомэр-інтэрнэшнл».
Экспазіцыя складаецца з 12 модуляў, яна створана па ініцыятыве Дортмундскага і Мінскага міжнародных адукацыйных цэнтраў, фонду «Помнік забітым яўрэям Еўропы» пры фінансавай падтрымцы Федэральнага Міністэрства замежных спраў Германіі і фонду «Памяць, адказнасць і будучыня», а таксама пры непасрэдным удзеле Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай айчыннай вайны.
Адметна тое, што выставу можна не толькі паглядзець, але i паслухаць: тут прадстаўлены аўдыёзапісы успамінаў відавочцаў і вязняў лагера смерці Трасцянец.
«Выстава была дагэтуль толькі ў Мінску, так што Гродна стаў першым горадам з абласных цэнтраў дзе яе паказваюць. Праз біяграфічныя партрэты ахвяр мы хочам распавесці пра лагер смерці, але ніяк не праз жудасныя лічбы. Такі падыход дазваляе больш адчуць спецыфіку месцаў знішчэння» , — распавёў адзін са стваральнікаў экспазіцыі Аляксандр Далгоўскi.
Выставу можна будзе пабачыць да 10 чэрвеня.
Лагер смерці Малы Трасцянец быў створаны нацыстамі ў ваколіцах акупаванага Мінска восенню 1941 года. Гэта назва аб’ядноўвала тры часткі інфраструктуры знішчэння: уласна лагер пад вёскай Малы Трасцянец, расстрэльны палігон ва ўрочышчы Благаўшчына і месца пахавання ва ўрочышчы Шашкоўка, абсталяванае крэматорыем. За два гады на палігонах Трасцянца было знішчана каля 206 000 чалавек — яўрэяў, цыган, палонных чырвонаармейцаў і партызан. Сюды звозілі людзей з усёй Усходняй Еўропы.
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…