«Зялёны Гран-Пры», добра вядомы ў Гродне і за яго межамі фестываль аўтарскай песні, пройдзе 19−21 мая на базе адпачынку «Купалінка». Фестываль праходзіць у нашым горадзе ўжо 35 гадоў. У сёлетніх канцэртах возьмуць удзел аўтары і выканаўцы з Беларусі, Расіі і краін Балтыі. Паўдзельнічаць у фестывалі можа любы ахвотны, уваход на канцэрты, якія ладзяцца ў «Купалінцы» — вольны.

У гэтым годзе фестываль ўпершыню пройдзе не толькі на адкрытым паветры. У пятніцу, 19 траўня, у Канцэртнай зале Цэнтра культуры адбудзецца канцэрт адкрыцця фестывалю. У ім выступяць гродзенскія барды, а таксама аўтары з Калінінграда, Санкт-Пецярбурга, Рыгі, Вентспілса, Таліна, Магілёва, Мінска і Гомеля.

Даўгачаканым госцем сёлетняга фестываля стане выканаўца і інтэрпрэтатар аўтарскай песні Раман Ланкін з Томска, выканаўца нумар адзін на ўсё постсавецкай прасторы.

www.youtube.com/watch?v=1dJ3CguWDSY

Ён ўпершыню прыязджае ў Беларусь, каб паўдзельнічаць у «Зялёным Гран-Пры» Раман Ланкін выконвае класіку бардаўскай песні, творы сучасных бардаў, спявае традыцыйныя боссановы на партугальскай мове. Таксама прыедуць удзельнікі і госці з Расіі (Масква, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Разань), Літвы (Вільнюс), Латвіі (Рыга, Вентспілс), Эстоніі (Талін) і Беларусі. Толькі з мінскіх клубаў і студый аўтарскай песні чакаецца 40 маладых бардаў.

Акрамя конкурснага канцэрта у межах фестывалю пройдуць блокі-канцэрты гасцей, а вечарам адбудзецца гала-канцэрт. Музыка будзе гучаць са сцэны нон-стоп з палудня і да паўночы. А пасля песенная праграма працягнецца ля вогнішча.


Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры і Народнае аматарскае аб’яднанне «Клуб арганізаваных бардаў»

Актуальную інфармацыю пра падзеі феста можна знайсці на старонцы «Зялёнага Гран-Пры»

Адкрыццё фестываля пройдзе 19 мая, у 19:00, у Канцэртнай зале Цэнтра культуры (Дзяржынскага, 1), кошт квітка 5 рублёў.