Горад

Работы ля Фары Вітаўта прыпыненыя — пачнуцца толькі пасля археалагічнага нагляду

У панядзелак 15 мая стала вядома, што планавая замена цеплатрасы ў скверы, дзе калісьці знаходзілася Фара Вітаўта, прыпыненая. Рабочыя паведамляюць, што заказчык не можа працягнуць працу без дазволу археолагаў.

Нагадаем, на працягу двух тыдняў па паведамленнях відавочцаў рабочыя пры замене цеплатрасы знаходзілі парэшткі людзей — нешта закопвалi, а нешта вывозілі з грунтам у невядомым кірунку.

Дзеянні рабочых выклікалі абурэнне ў гісторыкаў і археолагаў, а таксама звычайных гараджан. Вядома, што на месцы замены цеплатрасы не вядзецца ніякага археалагічнага нагляду, нягледзячы на тое, што тэрыторыя, дзе працуюць, вельмі каштоўная для археолагаў.

Згодна з праектам, рабочыя ідуць па старым маршруце, дзе знаходзяцца савецкія трубы. Малаверагодна, што там можна на нешта натрапіць. Але сыходзячы трохі ў бок, адкрываецца зусім некранутая зямля — тэрыторыя ў скверы, дзе калісьці быў самы вялікі ў Гродне храм Фара Вітаўта, а вакол яго да канца 18 ст. — могілкi. Перасталі хаваць там толькі пасля ўказа Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1792 годзе. Менавіта тады было вырашана хаваць людзей за горадам на новых камунальных могілках — сённяшніх старых могілках на Антонава.

Могілкі ля Фары Вітаўта самыя старыя пасля Каложскiх з вядомых у Гродне, а сам храм з’яўляецца святыняй для каталікоў і праваслаўных, бо храм у 19 ст. быў Сафійскім саборам. Вядома, што ў крыпце Фары пэўны час захоўвалася цела Стэфана Баторыя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025