Незвычайныя экспанаты вырашылі падарыць двое мужчын Гродзенскаму гісторыка-археалагічнаму музею, які размяшчаецца ў Новым замку. Усё пачалося з таго, што ў чацвер каля 12 гадзін дня па тэлефоне ў міліцыю звярнулася супрацоўніца музея. Яна патлумачыла, што да яе прыйшлі два чалавекі і выказалі жаданне перадаць у фонд установы новыя экспанаты.
Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, прынеслі ў музей 45 мм снарад і 50 мм мінамётную міну часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Супрацоўніца музея аператыўна паведаміла пра гэта ў міліцыю, а пакуль яна тэлефанавала, мужчыны не сказалі нічога і, пакінуўшы боепрыпасы, сышлі.
Прыбыўшыя на месца супрацоўнікі міліцыі, а таксама спецыялісты сапёрнай групы прынялі рашэнне вывезці незвычайныя экспанаты на Гожскі палігон і знішчыць iх там.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…