Напярэдадні Міжнароднага дня сям'і ў Гродне 12 мая прайшоў трэці парад дзіцячых вазкоў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 70 сем’яў з самымі рознымі вазкамi. У гэтым годзе ў праграму свята дадалі ўрачыстую рэгістрацыю дзіцяці на вуліцы Савецкай і дэфіле дзіцячай моды ў парку Жылібера.
Бацькі творча падышлі да ідэі і вазкі з малымі стылізавалі пад транспартныя сродкі: трактары, караблі, вагоны i розныя машыны. Быў нават вазок-экзатычны востраў, Майдадыр i iншыя казачныя персанажы.
«У гэтым годзе ў парад мы дадалі ўдзельнікаў раённага конкурсу на лепшую шматдзетную сям’ю. Кожнаму ўдзельніку парада ўручылі падарункі ад адміністрацыі Ленінскага раёна — наборы ручнікоў. Ідэя нашага мерапрыемства — папулярызацыя каштоўнасцяў сям'і. З кожным годам мы пашыраемся і дадаем нешта новае. Пачыналі раней у парку Жылібера, а цяпер ужо з плошчы Савецкай. У наступным годзе, магчыма, падключым да мерапрыемства ўвесь горад», — сказаў намеснік кіраўніка Ленінскага раёна Аляксандр Коўш.
Пасля ўрачыстага парада і ўзнагароджання лепшых і яркіх вазкоў, у парку Жылібера адбыўся дзіцячы паказ мод і танцавальны флэш-моб «Погремушка».
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…