Гродзенская каманда VPC (Video Production Crew) зняла тэматычнае відэа, прысвечанае Дню перамогі, на верш Рыгора Барадуліна «Бацьку».
«Наш новы праект „Памяці прысвячаецца“ — гэта даніна павагі дзядам, прадзедам, якія ваявалі за нашу будучыню. Напэўна, няма такой сям'і ў Беларусі, у якой бы вайна не забрала блізкага чалавека. І таму гэтая гісторыя блізкая кожнаму, — кажа адзін з аўтараў відэа Ілля Суханосiк. — Гэта быў сумесны праект з фатографам Дзмітрыем Гаўронiкам, але ў выніку ў нас атрымаліся кардынальна розныя гісторыі. Здымкі праходзілі ў Музеі гарадскога побыту і гісторыі Гродна Януша Парулiса, пры ўдзеле мадэляў скаўцiнгавага агенцтва Sigma (Гродна). Апошнія кадры былі знятыя на вайсковых могілках на вулiцы Белуша».
Каманда VPC ужо даўно займаецца здымкай розных сацыяльных праектаў для дзяцей з прытулкаў, школ-інтэрнатаў і дабрачынных цэнтраў, а таксама для Пункта часовага ўтрымання безднадзорных жывёл (САХ) і «Адданага сэрца».