Спадчына

Пасеў, майстар-класы і паказ мод: у цэнтры «Спадчына» прайшло свята ільну

Першы ў Гродне «Дзень ільну», які праходзіў 6 мая ў цэнтры «Спадчына» наведалі Некалькі дзясяткаў гродзенцаў. На свяце выступалі музыкі, прайшоў тэатралізаваны пасеў ільну, майстры прадэманстравалі апрацоўку ільну і ткацтва льнянымі ніткамі. Кульмінацыяй стаў паказ ільнянога адзення.

«Па традыцыi ў нашых продкаў на пачатку мая праходзіў пасеў ільну — гэта быў звыклы занятак для беларусаў. З ільну беларусы шылі вопратку, бялізну, ручнікі i многае iншае, — распавядае метадыст цэнтра» Спадчына" Людміла Лебедзь. — Мы вырашылі адрадзіць традыцыю продкаў, тым больш наша тэрыторыя дазваляе вырошчваць гэты від культуры. Мы паспрабавалі і ў пачатку восені паглядзім, што атрымаецца".

Самым відовішчным на мерапрыемстве стаў паказ мод ва ўборах зробленых з ільну, які зладзілі навучэнцы Каледжа бытавога абслугоўвання.

У цэнтры «Спадчына» ёсць некалькі майстэрняў, дзе можна працаваць з ільном. Дзверы для гродзенцаў і гасцей горада там заўсёды адчыненыя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025