Ветэраны, школьнікі, кіраўніцтва горада ды прадстаўнікі праваслаўнай царквы 6 мая недалёка Каложы ўрачыста заклалі алею «Сирень Победы». Гэта частка міжнароднага праекта.
Кусты бэзу бясплатна прадаставіў Цэнтральны батанічны сад Акадэміі навук Беларусі. Іх асабіста ў Гродна прывёз акадэмік Уладзімір Рашэтнікаў. У алею увайшоў 21 куст розных гатункаў.
Кожны гатунак бэзу мае сваю назву, якая размешчана на спецыяльных этыкетках. Напрыклад, гатунак імя Канстанціна Заслонава — там жа распавядаецца кароткая гісторыя героя, у гонар якога расліну назвалі.
Падобная алея «Сирень Победы» ужо ёсць недалёка ад Каложы, яе заклаў прыход у 2016 годзе. Праз год савет ветэранаў Ленінскага раёна праявіў ініцыятыву працягнуць акцыю, а прыход Каложскай царквы на чале з Аляксандрам Балоннікавым падтрымаў іх і звярнуўся ў батанiчны сад за чарговымi кустамі бэзу.
Міжнародны праект «Сирень Победы» быў задуманы і пачаты ў 2011 годзе Саветам батанічных садоў Расіі і Беларусі як працяг выдатнай традыцыі - пасадкі кустоў бэзу ў гонар перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Бэз даўно стаў сімвалам перамогі, бо ў маі 1945 года ён квітнеў асабліва бурна. Таксама савецкіх воінаў-вызваліцеляў, якія вярталіся дадому, усюды сустракалі менавiта кветкамi бэзу.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…