На месцы колішняга бара «Віленскі», а пасля «Калабкоў», у канцы мая адкрыецца кафэ «Какоша». Тут мае быць самы вялікі выбар марозіва ў Гродне.

Таксама тут можна будзе выпіць кавы і перакусіць.

«Вырашылі адкрыць сваю ўстанову ў цэнтры горада, бо няма ў нас такога месца, дзе можна было пасядзець нармальна з сям’ёй. Мы дадзім гродзенцам самы вялікі выбар марозіва ў горадзе. Будзе мяккае марозіва з фрызера, смажанае, рол-марозіва. Будзе больш за 20 розных відаў марозіва. Будуць і іншыя смачнасці, напрыклад, корн-догі, ганконгскiя вафлі і малочныя кактэйлі», — распавяла ўладальніца ўстановы Кацярына.

Інтэр'ер кафэ будзе выкананы ў касмічным стылі. Запланаваны дзіцячы куток і дзіцячая барная стойка. Абяцаюць з адкрыцця і бясплатны wi-fi.